Згодна з прынятымі папраўкамі, у спіс зараз уваходзіць уюнок іпамея трохкаляровая, які расіяне часта вырошчваюць з-за яго прыгожых кветак, піша The Moscow Times.

Пад забарону іпамея патрапіла таму, што ў яе насенні змяшчаецца таксічнае рэчыва эргін, абарот якога забаронены заканадаўствам.

Пасля ўключэння іпамеі ў пералік наркатычных сродкаў за яе вырошчванне ў ліку да дзесяці кустоў можа наступіць адміністрацыйная адказнасць.

За культываванне расліны ў буйных колькасцях можа пагражаць крымінальны пераслед.

Парушэнне арт. 231 КК (незаконнае культываванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы) прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0