ІлюстраИлюцыйнае фота: president.gov.by

ІлюстраИлюцыйнае фота: president.gov.by

Перад беларускім першынством знаходзіцца большасць еўрапейскіх хакейных ліг і нават другія дывізіёны.

Напрыклад, швейцарская Нацыянальная ліга на 4-м месцы, Амерыканская хакейная ліга (АХЛ) на пятым месцы.

Потым ідуць фінская, чэшская, нямецкая вышэйшая лігі, супольны чэмпіянат Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі, шведскі другі дывізіён.

Адкрывае другі дзясятак ECHL (Чэмпіянат Усходняга ўзбярэжжа Канады і ЗША), затым ідзе Славацкая хакейная ліга, Вышэйшая хакейная ліга Расіі, швейцарскі другі дывізіён, чэмпіянат Вялікабрытаніі, французскі чэмпіянат, другі нямецкі дывізіён, чэмпіянат Нарвегіі — 18-ы, Даніі — 19-ы. Вось на 20-м месцы і знаходзіцца беларуская экстраліга.

За намі размясціліся другія чэшская і фінскія лігі, чэмпіянат Польшчы, супольны чэмпіянат Казахстана і Узбекістана, шведскі трэці дывізіён — 25-ы.

Азіяцкая ліга, дзе гуляюць каманды Японіі і Паўднёвай Карэі, на 29-м месцы. Італьянская ліга — 31-я. Японская ліга — 34-я, супольная ліга Літвы і Латвіі — 38-я, Славенская ліга — 39-я, Украінская — 50-я, Эстонская — 74-я. Вышэйшая ліга Беларусі (другі дывізіён) на 51-м месцы.

Усяго ў рэйтынгу 155 розных чэмпіянатаў. Апошнія месцы займаюць чэмпіянаты Бразіліі і Пакістана.

Калі адсартаваць толькі еўрапейскія лігі, выключыўшы НХЛ, АХЛ, ECHL, КХЛ і Вышэйшую лігу Расіі, то Беларуская экстраліга будзе 15-я.

Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіны беларускія дружыны — зборныя і клубы — выключаныя з міжнародных спаборніцтваў. Так хакейная зборная прапусціць трэці чэмпіянат свету.

Чытайце таксама:

Хакейную зборную Беларусі адхілілі яшчэ на адзін сезон

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2