Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Мы шкадуем, калі нашы дзеянні з узнагародамі на цырымоніі пасля заканчэння матчу супраць зборнай Беларусі на Кубку будучыні маглі быць расцэненыя як непаважлівыя», — гаворыцца ў пакаяннай заяве гульцоў.

Заадно яны адзначылі, што цэняць магчымасць спаборнічаць на міжнародным узроўні супраць зборных Беларусі і Казахстана, а таксама пахвалілі ўмовы, якія Беларуская хакейная федэрацыя стварыла для камандаў.

Раней у Федэрацыі хакея Расіі асудзілі паводзіны хакеістаў і расказалі, што вывучаюць усе абставіны, якія прывялі да рашэння спартоўцаў пакінуць на лёдзе прызы, якія ўручаў, дарэчы, адыёзны Дзмітрый Баскаў, колішні старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, а цяпер «сенатар». 

Нагадаем, што моладзевы турнір па хакеі «Кубак будучыні» праходзіў на мінскай «Чыжоўка-Арэне» з 7 па 10 лютага. У фінале беларуская моладзевая зборная (U-20) у авертайме перамагла расіян з лікам 6:5. Расіяне былі незадаволеныя і пасля матчу зладзілі дэмарш. Капітан каманды Ягор Сурын пакінуў на лёдзе камандны прыз за другое месца, тое ж зрабілі са сваімі індывідуальнымі ўзнагародамі брамнік Пётр Андрэянаў і нападаючы Вадзім Дудараў.

Чытайце таксама:

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

У Мінску заўзятара затрымалі за «пікетаванне» на выхадзе з хакейнага матчу

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4