Ратавальнікі дэблакавалі з-пад завалаў у вёсцы Вялікі Бурлук Купянскага раёна Харкаўскай вобласці целы дзвюх жанчын, колькасць загінулых ад ракетнага ўдару РФ павялічылася да чатырох.

«Яшчэ адно цела 55-гадовай жанчыны ратавальнікі дэблакавалі з-пад завалаў», — паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

14 лютага ў Вялікім Бурлуку расейцы патрапілі ў двухпавярховы жылы дом і ў яшчэ адзін побач з ім.

Спачатку паведамлялася, што двое мужчын загінулі і пяць цывільных траўмаваныя, а пад заваламі знаходзяцца яшчэ тры жанчыны: 74, 55 і 27 гадоў. Пазней ратавальнікі дэблакавалі з-пад завалаў цела 74-гадовай жанчыны. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Цяпер пад заваламі застаецца 27-гадовая жанчына, піша «Украінская праўда».

Чытайце таксама:

Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 26 ракетамі. Удалося збіць палову

Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Усе ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі збітыя — адміністрацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1