То-бок, кожную гадзіну толькі ў Брэсцкай вобласці ў міліцыю паступаў званок са скаргай на хатні гвалт, пры тым што ахвяры часта не робяць гэтага.
Таксама на тэрыторыі вобласці ў 2023 годзе здзейснена 35 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы хатняга гвалту — 12 забойстваў і 23 факты наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
У Беларусі да гэтага часу няма закону пра хатні гвалт. У выніку паслявыбарных зачыстак грамадскіх арганізацый у Беларусі амаль не засталося арганізацый, якія займаюцца праблемай хатняга гвалту.
Куды могуць звярнуцца пацярпелыя ад хатняга гвалту?
У міліцыю, крызісныя пакоі пры цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання і на анлайн-лінію дапамогі пацярпелым. Чат-бот Oliviahelp.org даступны ў тэлеграме, гэта бясплатна і ананімна.
Чытайце таксама: