Тахіржон Бакіеў. Фота: arbatmedia.kz

Тахіржон Бакіеў. Фота: arbatmedia.kz

У іркуцкай калоніі нумар 6 загінуў зняволены Тахіржон Бакіеў, які раней выступаў пацярпелым па справе аб катаваннях супраць трох супрацоўнікаў калоніі і шасцярых зняволеных, піша Руская служба Радыё Свабода.

Пра яго гібель паведамілі праваабаронцы ў тэлеграм-канале «Запраўка 38». Па іх даных, Бакіеў наклаў на сябе рукі.

Тэлеграм-канал апублікаваў фотакопію апошняга ліста, які Бакіеў даслаў з калоніі. У ім ён просіць прыцягнуць увагу да катаванняў, якія да яго прымянялі. Ліст заканчваецца словамі «Дапамажыце, калі ласка, сам я ўжо не спраўляюся. Не хачу паміраць тут з фармулёўкай, што сам».

6 лютага сястра Бакіева Наргіз пацвердзіла рэдакцыі Сібір.Рэаліі яго смерць. Сёння ёй патэлефанавалі супрацоўнікі службы выканання пакаранняў і папрасілі «прыехаць і забраць цела». Кіраўніцтва калоніі і ўлады пакуль не каментавалі смерць зняволенага.

Бакіева ў 2019 годзе прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі па артыкуле аб крадзяжы зброі. Першапачаткова ён адбываў пакаранне ў ангарскай ВК-15. У 2021 годзе яго па загадзе працаўнікоў калоніі жорстка катавалі сукамернікі.

Яны збілі Бакіева і згвалтавалі яго швабрай, прычыніўшы сур'ёзную шкоду яго здароўю.

У студзені мінулага года Бакіеў папрасіў ААН, Еўрапейскі камітэт па прадухіленні катаванняў і расійскіх праваабаронцаў абараніць яго ад пагрозаў турэмшчыкаў.

«Супрацоўнікі іркуцкай службы адбыцця пакаранняў і апераддзела калоніі ўвесь час мне пагражалі, аказвалі псіхалагічны ціск, звалі «цярпілай», спрабавалі давесці да суіцыду. Казалі, што [былы начальнік калоніі] Агапаў мне гэтага не прабачыць — ён зарабіў сабе [званне] падпалкоўніка, а з-за мяне ў яго накрылася кар'ера», — распавядаў Бакіеў у лісце.

Катаванні Бакіева пацвердзілі медыкі і амбудсмэн Прыангар'я Святлана Сямёнава. У лісце зняволены піша, што з-за звароту да амбудсмэна ціск стаў яшчэ мацнейшым, сама яна хутка перастала выходзіць на сувязь з Бакіевым, і, як яму перадалі, нібыта сказала операм:

«Зрабіце так, каб ён не скардзіўся».

Абарона і блізкія пацярпелага паведамлялі, што яго прымушалі адмовіцца ад адваката і аказвалі іншы ціск, каб ён адмовіўся ад паказанняў.

У пачатку лютага мінулага года суд вынес прысуд датычным да катаванняў Бакіева супрацоўнікам калоніі. Экс-начальніка ВК-6 Аляксея Агапава, намесніка начальніка аператыўнага аддзела Аляксея Меднікава і оперупаўнаважанага Антона Ярохіна прыгаварылі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У жніўні таго ж года вінаватымі ў катаваннях зняволенага з той жа калоніі Кежыка Андара прызналі экс-начальніка аператыўнага аддзела СІЗА-1 Максіма Вольфа, старшага аперупаўнаважанага Андрэя Мяленцьева, малодшага інспектара дзяжурнай групы Максіма Данчынава і дзяжурнага памочніка. Масквіціна.

За згвалтаванне зняволенага з Тувы, які стаў інвалідам, супрацоўнікам прысудзілі ад 4 да 5 гадоў калоніі. Сам ён выйшаў з калоніі ў верасні таго ж года.

Чытайце таксама:

Былы мэр Уладзівастока, асуджаны да 12 гадоў за хабар, паехаў ваяваць ва Украіну

У Расіі па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе ўпершыню асудзілі школьніка

Навальнага 26-ы раз пасадзілі ў штрафны ізалятар

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
29