У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук. Жанчыну абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Іна Сівец, паведамляе «Вясна».

Праз два дні яе арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйнай справе паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб».

Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. Пасля «сутак» яна не выйшла на волю: яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Судовы вынік — тры гады «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча

У беларускіх калоніях зняволеных сцерагуць беспілотнікі

Былому палітвязню Аляксею Раманаву, які адбыў 15 сутак, суд даў чарговыя

Хлопца з Петрыкава будуць судзіць па дванаццаці палітычных артыкулах. Магчыма, ён нядаўна вярнуўся з-за мяжы

Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
11