Як я і казаў, у тых, хто зʼехаў, нярэдка абʼём смеласці павялічваецца за кошт абʼёму памяці.

Каб не выглядаць найперш у сваіх уласных вачах пі*дуном з балкона — трэба пастаянна сабе нагадваць, што бескампраміснасць і агрэсіўнасць каштоўныя не толькі здольнасцю генераваць словы, але і гатоўнасцю за іх адказваць.

Скажам, у Беларусі мяне пару разоў цягалі па абвінавачанні ў абразе прэзідэнта ў мянтоўку.

Зараз мяне наўрад ці ёсць за што куды-небудзь цягаць. І не таму, што я забыў усе матныя словы, ці ўнутры мяне прарасло нейкае светлае пачуццё да ппрб.

Проста быць смелым з-за бугра неяк сорамна. Дакладней, сорамна рэзка стаць смялейшым.

І таму я вось не разумею, чаму не сорамна Саннікаву.

У Беларусі ён быў сціплым майстрам іншасказанняў і паўнамёкаў, спецыялістам па «лысой резіне». А адʼехаўшы на некалькі кіламетраў — стаў і адзіным дэмакратычным лідарам, і катлетазнаўцам, і куратараводам, і выкрывальнікам гэбні.

Не ведаю.

Асабіста мне падабалася сварыцца ў Беларусі. Напэўна, таму, што я тады ўсіх любіў і свары мне падаваліся бяскрыўднымі. Проста нейкім драйверам у супольнасці блізкіх у цэлым людзей.

На выездзе мне больш падабаецца амаль усіх любіць. Ці прынамсі паважаць.

Чаму Саннікаву падабаецца любіць толькі сябе — мне незразумела. Магчыма, ён таксама зʼядае дахера антыдэпрэсантаў і крыху не ў кандыцыі.

А магчыма — як у Сэленджэра.

«Тут ён пачаў ківаць галавой. У жыцці не бачыў, каб чалавек столькі часу запар мог ківаць галавой. Не зразумееш, ці таму ён ківае галавой, што задумаўся, ці проста таму, што ён ужо зусім стары і ні храна не разумее».

Чытайце таксама:

Стукачы, мянтоўскія пракладкі, ссучаныя. Саннікаў апублікаваў пост, у якім дасталася ўсім: «Нашай Ніве», Ціханоўскай, нават Шрайбману

Саннікаў — журналістцы «Дойчэ Веле»: Гэта абавязковыя пытанні, якія вам куратары кажуць задаваць?

Саннікаў: Дэмсілы — гэта я. А Латушка і іншыя — самазванцы

Клас
108
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6