Дзітэр Болен. Фота: інстаграм Дзітэра Болена

Дзітэр Болен. Фота: інстаграм Дзітэра Болена

Дзітэр Болен нарадзіўся 7 лютага 1954 года ў горадзе Берне (Ніжняя Саксонія). Яго бабуля была з Кёнігсберга.

У Вікіпедыі пішацца, што Дзітэр у маладосці быў членам дазволенай Нямецкай камуністычнай партыі, а потым далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Браў удзел у некалькіх музычных групах, працаваў прадзюсарам і кампазітарам. У канцы 1970-х — пачатку 1980-х Болен з'яўляўся ўдзельнікам дуэта Monza і трыа Sunda.

У 1983-м стварыў з Томасам Андэрсам дуэт Modern Talking, з якім запісаў дванаццаць альбомаў і дваццаць сінглаў. Болен пісаў музыку і словы.

Ацэнкай папулярнасці дуэта і заслуг Дзітэра Болена служыць уручэнне на працягу аднаго вечара ў Вестфальскай зале Дортмунда (Westfalenhalle) сямідзесяці пяці залатых і плацінавых дыскаў, для дастаўкі якіх да сцэны спатрэбіўся спецыяльны грузавік.

Усяго ў свеце было прададзена больш за 200 млн гукавых носьбітаў з запісамі кампазіцый дуэта.

Пасля распаду Modern Talking у канцы 1987 года Болен стварыў групу Blue System, нязменным лідарам якой і заставаўся да яе распаду ў 1998 годзе. За час існавання гурта было выпушчана 13 альбомаў, 30 сінглаў і знята 23 відэакліпы. Blue System з'явілася практычна чарговым сцэнічным псеўданімам Болена.

У 1989 годзе Болен стаў самым папулярным замежным выканаўцам у СССР.

Дзітэр таксама аўтар музыкі для многіх нямецкіх фільмаў, перадач, шоу і тэлесерыялаў.

Дзітэр Болен актыўна вядзе свой інстаграм, дзе посціць розныя смешныя штукі.

Чытайце таксама:

Эд Шыран прыйшоў у котакафэ, каб паспяваць, але жывёлы ад яго разбегліся

Памёр заснавальнік гуртоў Boney M і Milli Vanilli

Спявак Шарлот, які разарваў расійскі пашпарт, выбачыўся і перад Пуціным, і патрыярхам Кірылам

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0