Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў. Фота: сацсеткі

Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў. Фота: сацсеткі

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачання невядомая. Згодна з раскладам суда, справу разглядае суддзя Алег Харошка. 

Абвінавачаныя — Зміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зняволенні: столькі доўжылася следства. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцці «злачыннай групы», якая збіралася ў гаражным кааператыве, якую назвалі «спячай ячэйкай экстрэмістаў». 

На міліцэйскім відэа было паказана, як група сілавікоў у поўным абмундзіраванні ўваходзіць у будынак і кладзе тварам у падлогу аднаго з мужчын. У доказ іх «віны» паказалі бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на сцяне гаража, нанесены фарбай на цэглу герб «Пагоня» і партрэт Чэ Гевары. 

Сяброў прымусілі запісаць відэа і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары.

  Так затрымлівалі хлопцаў

Так затрымлівалі хлопцаў

Яшчэ адно абвінавачанне — хлопцы «мелі знешнія сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Судзячы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». 

Судзяць траіх хлопцаў, лёс чацвёртага невядомы. Усе яны родам з Гомеля і, зыходзячы з пастоў у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі. Цяпер ім пагражае шматгадовае зняволенне.

Чытайце таксама:

Чарговы «хапун» на Гомельшчыне

Трансгендарную дзяўчыну ў Мінску асудзілі на 13 сутак

Барыс Хамайда прыйшоў у суд, але яго там не чакалі

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
45