«2 лютага 2024 года ў Першамайскім РАУС горада Віцебска на мяне склалі другі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і ўручылі позву на панядзелак, 5 лютага. Сёння з'явіўся ў суд, але мне паведамілі, што ніякай справы няма. Звярнуўся ў канцылярыю суда, там параілі патэлефанаваць у РАУС і даведацца пра гэтую справу», — апісаў сітуацыю сам Хамайда ў фэйсбуку.

«Не збіраюся рабіць іхнюю працу. Няхай зараз шукаюць мяне. Калі прыйдзем да ўлады — законнасць і парадак забяспечым у адпаведнасці з легітымнай Канстытуцыяй 1994 года», — заявіў актывіст.

Барыса Хамайду затрымалі 23 студзеня падчас масавага хапуна, які ішоў у тыя дні па ўсёй Беларусі. Праз амаль двое сутак, праведзеных у Віцебскім СІЗА, яго выпусцілі на волю да суда, прызначанага на 2 лютага. Першамайскі раённы суд прысудзіў яму 600 рублёў штрафу, але адразу пасля таго пенсіянера завезлі ў РАУС і склалі на яго яшчэ адзін пратакол.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле

ГУБАЗіК рассылае былым палітвязням і іх сваякам папярэджанні з патрабаваннем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Больш за 200 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

Клас
17
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
8