Білі Айліш і яе брат кампазітар Фініас О'Конэл. Фота: Chris Pizzello / AP

Білі Айліш і яе брат кампазітар Фініас О'Конэл. Фота: Chris Pizzello / AP

Амерыканская спявачка Білі Айліш атрымала «Грэмі» ў катэгорыі «Песня года» за трэк What Was I Made For у фільме «Барбі».

Намінанты прадстаўлены ў 94 катэгорыях. Узнагароды ўручаюць за песні і альбомы, якія выйшлі з 1 кастрычніка 2022 па 15 верасня 2023 года.

Намінацыі «Песня года», «Альбом года», «Запіс года», «Найлепшы новы выканаўца» — чатыры самыя галоўныя ўзнагароды. піша Бі-бі-сі.

Тэйлар Свіфт. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP

Тэйлар Свіфт. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP

Тэйлар Свіфт атрымала 13-ю ў кар'еры ўзнагароду, гэтым разам у катэгорыі «Найлепшы вакальны поп-альбом». Таксама прэмія дасталася ёй за «найлепшы альбом года». Тэйлар Свіфт стала першай выканаўцай, якая атрымала гэты прэстыжны трафей чатыры разы. Узнагародай адзначаны альбом Midnight.

Прымаючы статуэткі, яна абвясціла аб выхадзе ў красавіку новага, 11 па ліку альбома the Tortured Poets Department.

Майлі Сайрус атрымала сваю першую ўзнагароду «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшае сольнае поп-выкананне». Спявачка SZA — стала лаўрэаткай прэміі ў катэгорыі «Найлепшая R&B-песня».

У катэгорыі «Запіс года» таксама ўзнагароджана Майлі Сайрус з кампазіцыяй «Flowers». Трэк Flowers у мінулым годзе на працягу васьмі тыдняў займаў першае месца ў музычным чарце Billboard.

У катэгорыі «Найлепшы новы выканаўца» перамагла Вікторыя Манэ.

А вось амерыканскага рэпера Killer Mike (сапраўднае імя Майкл Сант'яга Рэндэр) затрымала паліцыя проста на цырымоніі пасля таго, як ён атрымаў тры ўзнагароды — за найлепшую рэп-песню і найлепшае рэп-выкананне ў песні «Scientists & Engineers», а таксама за найлепшы рэп-альбом Michael. За што, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэмію «Эмі» — трэцюю па прэстыжнасці ў Амерыцы пасля «Оскара» і «Залатога глобуса»

Попыт на вінілавыя кружэлкі ў Брытаніі дасягнуў піку з 1990 года

На «Грэмі» вылучылі песню, якая была створаная нейрасеткай

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1