«Абстаноўка на мяжы ў 2023 годзе была складаная. З 14 пунктаў пропуску на мяжы з Еўрапейскім саюзам сумежны бок закрыў 7, у сувязі з чым рух для транспарту быў ускладнены. Акрамя таго, супрацоўнікі дзяржслужбы суседніх краін даволі слаба апрацоўвалі грузапаток, з-за гэтага фарміраваліся сур'ёзныя чэргі перад пунктамі пропуску», — паскардзіўся старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Транспартныя патокі праз беларускі ўчастак граніцы ЕАЭС у такіх умовах прадказальна знізіліся. Так, у 2023 годзе праз беларускую граніцу прайшло на 23,7 працэнта грузавых транспартных сродкаў менш, чым за 2022 год.

Пры гэтым грузапатокі пераарыентаваліся на ўсход, і ўжо да канца 2023 года праз усходні напрамак перамясцілася ў тры разы больш грузаў, чым праз заходні.

Чытайце таксама:

Літва ўзмоцніць кантроль за экспартам у Беларусь, каб супрацьстаяць абыходу санкцый

Беларусь пастаўляе ў Расію польскія яблыкі у абход санкцый. Адбываецца гэта з дазволу саміх польскіх пастаўшчыкоў

«Рэгіструем нумары машын у Літве, фірмы — у Польшчы і працягваем вазіць». Дальнабойнікі расказалі, як цяпер ездзяць праз польска-беларускую мяжу

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0