Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Па інфармацыі харчовага бізнэс-партала EastFruit, Беларусь і Казахстан працягваюць у абход санкцый пастаўляць у Расію польскія яблыкі са змяненнем дакументаў аб краіне паходжання.

Толькі за першыя 6 месяцаў 2023 года Расія такім чынам у рамках «паралельнага імпарту» атрымала ад 50 да 70 тысяч тон свежай яблычнай прадукцыі з Польшчы, і тым самым засталася галоўным рынкам збыту для польскіх фермераў. 

«Па нашых даных, польскія пастаўшчыкі яблыкаў выдатна ведалі і разумелі, куды пойдзе і для каго прызначана іх прадукцыя. Паколькі забароны на пастаўкі польскіх яблыкаў у Беларусь і Казахстан няма, то ценявы рээкспарт у Расію адбываўся менавіта праз гэтыя краіны», — паведамілі аналітыкі партала EastFruit.

Яны ўдакладнілі, што за першыя паўгода 2023-га Казахстан атрымаў з Польшчы 43,2 тысячы тон свежых яблыкаў, а Беларусь — 26,5 тысячы тон. Большая частка паставак адпраўлялася далей у Расію, на чый рынак прыпадае больш за 15% усёй польскай яблычнай прадукцыі.

У той жа час яшчэ зусім нядаўна прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Таццяна Краснюк запэўнівала, што беларусам не даспадобы польскія яблыкі і што іх імпарт з Польшчы ўвогуле не патрэбны.

Чытайце таксама:

Простая задача на логіку: яблыкі ці апельсіны?

Казахстан забараняе перавозіць на сваю тэрыторыю грузы, перачэпленыя ў Беларусі

У Польшчы патрабуюць увесці санкцыі супраць беларускіх харчовых соляў 

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2