Мікалай Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў

«Адносіны паміж міністрам Іванам Кубраковым і ягоным намеснікам Карпянковым становяцца невыносна кепскімі — Карпянкоў плануе аддзяленне ўнутраных войскаў ад МУС у асобную структуру на манер Расгвардыі. А тое, што Лукашэнка не адправіў Карпянкова ў верасні на пенсію, ускосна гаворыць пра далейшыя планы на гэтага чалавека», — кажа «Нашай Ніве» інфармаваны суразмоўца са структуры МУС.

Расгвардыя — ваенная арганізацыя, створаная ў 2016-м у Расіі на базе ўнутраных войскаў МУС Расіі, якая выконвае функцыі па фізічным задушэнні любога роду нязгоды з пуцінскім рэжымам.

Ёй падпарадкоўваюцца ўнутраныя войскі і атрады спецназа па ўсёй Расіі. 

Кіруе Расгвардыяй 70-гадовы генерал арміі Віктар Золатаў, чый статус прыраўняны да міністра — ён падпарадкоўваецца толькі Пуціну. 

«Цяпер беларускія ўнутраныя войскі існуюць у сістэме МУС у выглядзе Галоўнага ўпраўлення. Калі іх выведуць у асобную структуру, Карпянкоў стане на ўзроўні міністра, а ўсе ягоныя топ-менеджары, адпаведна, стануць па пазіцыю вышэй. Кожны чалавек у сістэме зробіць крок наперад кар'ерна і фінансава.

Самастойны статус таксама абяцае самастойнае кіраванне бюджэтам. Тлумачыць выгоды, у прынцыпе, няма сэнсу, яны на паверхні», — дадае наш суразмоўца, акцэнтуючы ўвагу на тым, што Карпянкоў паўтарае працэсы, якія адбываліся ў Расіі. 

«Ён не заўсёды трымае субардынацыю і дазваляе сабе пісаць наўпрост Лукашэнку, хоць павінен гаварыць з уладай толькі праз міністра Кубракова. Пазіцыянуе сябе самастойнай фігурай, якой цесна ў яго цяперашняй пазіцыі, і чалавекам, які ведае, як павінна развівацца сістэма абароны канстытуцыйнага ладу. 

Кубракоў (у цэнтры) і Карпянкоў (справа)

Кубракоў (у цэнтры) і Карпянкоў (справа)

Ён ужо стварыў у абласных гарадах свае атрады спецназу, прыцягнуў з сабой сваіх давераных асоб з ГУБАЗа, якія сталі працаваць ва ўнутраных войсках як служба ўласнай бяспекі, падмяняючы гэтую функцыю МУС.

Намер яго цалкам ясны, для афіцэраў унутраных войскаў ён сакрэтам не з'яўляецца, і ўсе, па шчырасці, гэтага чакаюць і на гэта спадзяюцца, таму што ў матэрыяльным сэнсе стане палепш.

З боку цэнтральнага апарата МУС, канечне ж, падтрымкі няма — хто падтрымае сепаратны рух? 

Застаецца толькі невядомым, ці ўдасца Карпянкову пераканаць Лукашэнку, за якім фінальнае рашэнне», — падагульніў суразмоўца. 

Карпянкоў разносіць вітрыну кафэ O'Petit. Гэта адзінае кафэ, якое пацярпела падчас пратэстаў-2020. Праўда, ад рук міліцыі

Карпянкоў разносіць вітрыну кафэ O'Petit. Гэта адзінае кафэ, якое пацярпела падчас пратэстаў-2020. Праўда, ад рук міліцыі

Чытайце таксама:

«Самая лепшая прафілактыка — прымяненне зброі» — Карпянкоў

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы 

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
32