Калі стаць тварам у бок станцыі «Малінаўка» (а «Уручча» застанецца за спіной), то левая пуцявая сцяна выглядае нармальна, а вось правая — непрыгожа. З кранштэйнаў, якія ідуць уздоўж, прыбіралі дэкаратыўныя шкляныя элементы.

 

Як тлумачыць прэс-служба метрапалітэна, гэтая станцыя — адна з самых «узроставых», сёлета ёй споўніцца 40 гадоў. Таму цяпер у начны час выконваюцца планавыя работы, напрыклад, па замене крэйдавага пакрыцця над платформай на акрылавае. Для гэтага былі часова знятыя элементы некаторых свяцільняў. Неўзабаве яны вернуцца на месца. 

«Парк Чалюскінцаў» — першая са збудаваных станцый Мінскага метрапалітэна. Станцыя была адкрыта 29 чэрвеня 1984 года. Яе ўпрыгожваннем сталі дэкаратыўныя люстры ў выглядзе сланечнікаў з падсветленага адліванага шкла цёмна-жоўтага і карычневага колераў.

 

На афармленне «Парку Чалюскінцаў» спатрэбілася 15 тон крышталя і каляровага шкла.

Чытайце таксама:

Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал

Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро

На Аўтазаводскай лініі мінскага метро выявілі няспраўнасць абсталявання

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
2