«Тэхнічная праблема, звязаная з глабальнай інфраструктурай DNSSEC, якая выклікала недаступнасць сайтаў у зоне.ru, ліквідаваная», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым спецыялісты Каардынацыйнага цэнтра даменаў дадалі, што «непаладкі ў працы DNS могуць назірацца яшчэ некаторы час, пакуль абноўленыя даныя не разыдуцца па сістэме даменных імёнаў».

Пра праблемы Рунета стала вядома ўвечары 30 студзеня. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да сайтаў буйных банкаў, маркетплэйсаў і іншых сэрвісаў, якія часта выкарыстоўваюцца расейцамі.

Расійскія ўлады даўно папярэджвалі, што паспрабуюць перавесці ўсіх карыстальнікаў краіны на нацыянальны сервер DNS. Верагодна, гэта цяпер і адбываецца з масай сайтаў у зоне.ru, пішуць эксперты.

Чытайце таксама:

«Маці ўсіх зліваў». Адбылася самая буйная ўцечка асабістых даных у гісторыі, якая закранула і Беларусь

Канцлер Нямеччыны Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX ст. А ўсё з-за страху перад расійскімі хакерамі

Расійскія хакеры знаходзіліся ў сістэме аднаго з найбуйнейшых мабільных аператараў Украіны з мая 2023 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0