Андрэй Сачэўка

Андрэй Сачэўка

Вядома, што падчас масавай аблавы 23 студзеня ў Беларусі супрацоўнікі КДБ прыходзілі і да Наталлі Сачэўкі. Верагодна, цяпер жанчына ў руках у сілавікоў.

Наталля Сачэўка — маці палітвязня Андрэя Сачэўкі, які адбывае свой тэрмін у турме №4 Магілёва.

Андрэй Сачэўка быў асуджаны нібыта за «заклікі да беспарадкаў» (арт. 293 КК РБ) і «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК РБ) за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў. Вядома, што Андрэй іх напісаў у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў. Мужчына мае псіхічнае захворванне.

Абласны суд Гродна пакараў маладога чалавека 6 гадамі пазбаўлення волі. Палітвязень быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай» дзейнасці.

Чытайце таксама:

Палітвязню Андрэю Сачэўку змянілі меру пакарання. Замест калоніі яго адправілі ў турму

Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню з псіхічным захворваннем — 6 гадоў калоніі

КДБ унёс у «тэрарыстычны» спіс яшчэ восем беларусаў. Што пра іх вядома

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10