У бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе адбываў свой тэрмін Сачэўка раней, на яго аказваўся вялікі ціск з боку супрацоўнікаў і адміністрацыі. Так, у пачатку жніўня мужчыну адправілі ў памяшканне камернага тыпу на два месяцы.

Да гэтага Сачэўку пратрымалі 23 сутак у штрафным ізалятары. Яшчэ тады яму заявілі, што на яго будуць ціснуць праз ягоныя «няправільныя погляды».

У ШІЗА палітвязень трапіў за тое, што адмовіўся выносіць смецце (такім чынам адміністрацыя калоніі спрабавала «панізіць статус» палітвязня).

Андрэй Сачэўка быў асуджаны нібыта за «заклікі да беспарадкаў» (арт.293 КК РБ) і «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК РБ) за каментары ў адным з тэлеграм-каналаў Гродна. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Абласны суд Гродна пакараў маладога чалавека 6 гадамі пазбаўлення волі. Акрамя таго, палітвязень быў уключаны ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытайце таксама:

У Гродне яшчэ адно затрыманне за «распаўсюд экстрэмізму»

Шматдзетнага бацьку затрымалі за татуіроўку з «Пагоняй» на назе па даносе суседа

Актывіст СПБ: Сітуацыя з Андрэем Пачобутам вельмі цяжкая

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3