У адпаведнасці з дакументам, зніжэнне колькасці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у Беларусі, фіксуецца з 2018 года, калі іх было больш за 173 тыс. Ужо ў 2021 годзе пад гэтую катэгорыю падпадала 171 тыс. чалавек, у 2022 годзе — больш за 169 тыс. чалавек, у першым паўгоддзі 2023 г. — больш за 168 тыс. чалавек.

Акрамя таго, скарачаецца і колькасць замежных гасцей, якія часова жывуць у Беларусі: у 2021 годзе — амаль 50,3 тыс. чалавек, у 2022 годзе — больш за 45 тыс. чалавек, у першым паўгоддзі 2023 года — 41,5 тыс. чалавек.

Адзначаецца, што па стане на 30 чэрвеня 2023 года ў Беларусі жыло ў цэлым каля 210 тыс. іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае альбо часовае пражыванне.

З 2018 года па ліпень 2023-га ў Беларусь афіцыйна прыехала больш за 83 тыс. працоўных мігрантаў.

Пры гэтым усё больш іншаземцаў выбіраюць нашу краіну для атрымання адукацыі: калі ў 2018/2019 навучальным годзе ў краіну прыбыло з гэтай мэтай 23,8 тыс.чалавек, то ў 2022/2023 навучальным годзе — ужо 29,7 тыс. чалавек.

Таксама ў дакуменце паведамляецца, што за першыя шэсць месяцаў 2023 года беларускае грамадзянства набылі 1989 чалавек, а адмовіліся ад яго 396 чалавек.

Чытайце таксама:

У беларускіх ВНУ вучыцца 30 тысяч замежнікаў

Іншаземец краў дакументы з мінскіх аўто. Не здагадаецеся навошта

Мяжу Расіі з Беларуссю закрылі для ўсіх фур з кіроўцамі-іншаземцамі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0