Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«Штогадовы экспарт адукацыйных паслуг — гэта не сакрэт, ён прыносіць у рэспубліканскі бюджэт дзесьці блізу 90 мільёнаў даляраў», — сказала кансультант упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Кацярына Мар'іна, паведамляе «Спутнік».

Прадстаўнік Мінадукацыі дадала, што ў беларускіх ВНУ навучаецца каля 30 тысяч замежных студэнтаў, сярод самых папулярных спецыяльнасцяў у іх — медыцына, IT, напрамкі інжынерна-тэхнічнага профілю.

«Насамрэч попыт на адукацыю мала чым адрозніваецца ў замежных грамадзян ад грамадзян Рэспублікі Беларусь. Усё папулярней становіцца атрыманне адукацыі па спецыяльнасцях аграрнага профілю. Ну і самай папулярнай, напэўна, адной з самых папулярных з'яўляецца ўсё ж такі медыцынская адукацыя», — падкрэсліла Мар'іна.

Бясплатная вучоба для замежнікаў

Паводле яе, цяпер існуюць пэўныя мэханізмы, каб замежнікі маглі атрымліваць адукацыю на бясплатнай аснове.

«Ёсць два асноўныя шляхі. Першы — у рамках заключаных міжурадавых пагадненняў паміж урадам Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржавамі, дзе вызначаецца колькасць квот для атрымання бясплатнай адукацыі як адным бокам на тэрыторыі дзяржавы, так і іншым бокам на тэрыторыі іншай дзяржавы», — патлумачыла спецыяліст.

Другі механізм тычыцца ўказа № 232 «Аб грантах на навучанне», падпісанага ў 2018 годзе. Штогод для замежных навучэнцаў даецца 100 квот для атрымання грантаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1