Інфармацыя пра абстрэл палігона ў Ілавайску днём 24 студзеня пачала паступаць ад мясцовых супольнасцяў і жыхароў. Пра прылёты ў Ілавайск і задымленні ў раёне чыгункі пісаў, напрыклад, канал «Данецк медыя».

Прылёт пачалі абмяркоўваць мясцовыя жыхары ў гарадскіх чатах, высветліла «Новая газета Европа». Адна з жыхарак напісала, што пасля таго, як з'явіліся навіны пра выбух, «па горадзе з сірэнай імчаліся хуткія з ваякамі».

Паводле звестак Astra, мяркуецца, што ўдар быў нанесены сістэмай HIMARS, аднак дакладная колькасць загінулых і параненых пакуль не ўдакладняецца.

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» паведамляе пра гібель 24 расійскіх вайскоўцаў і раненні яшчэ чацвярых. Афіцыйнага пацвярджэння колькасці загінулых і параненых пакуль няма.

Прарасійскі ваенны блогер Уладзімір Раманаў выказаў здагадку, што ўдар прыйшоўся на скапленне аператараў беспілотнікаў праекта «Судны дзень» батальёна імя Судаплатава. Паводле яго звестак, начальнік курсаў разаслаў каардынаты месца, дзе праходзіць падрыхтоўка, праз бот. Па словах блогера, усяго на палігоне знаходзілася каля 150 чалавек.

Аднак пакуль невядома, ці з'яўляецца палігон пад Ілавайскам месцам, дзе адбыўся абстрэл.

«Судны дзень» — гэта праект па пастаўцы FPV дронаў-камікадзэ на фронт, які запусцілі ў пачатку 2023 года, адзначаюць «Важные истории».

Чытайце таксама:

«У выпадку Стралкова-Гіркіна, якому прысудзілі 4 гады калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема»

Як насамрэч адбываюцца абмены. Гісторыя былога палоннага салдата Узброеных сіл Украіны

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

Клас
55
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2