Ілюстрацыйны здымак. Фота: geely.by

Ілюстрацыйны здымак. Фота: geely.by

Год новы — чэргі старыя

Як высветлілася, праблемы з асартыментам захаваліся і ў 2024 годзе.

Асабліва складана тым, хто не гатовы ісці на кампрамісы па колеры і камплектацыі. Так, напрыклад, у Мінску часам можна адшукаць Geely Emgrand або X50 у топавых камплектацыях з непапулярным колерам. З машынамі ў больш простых камплектацыях і папулярных колерах — складаней, давядзецца чакаць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў.

У Брэсце Geely Emgrand у наяўнасці няма ад слова «зусім». Роўна, як і паркетнікаў Belgee X50 (былая Geely Coolray) і Geely Atlas Pro.

Папулярны седан чакае рэбрэндынг і рэстайлінг

Разлічваць на хуткія пастаўкі Geely Emgrand у салоны дылераў не выпадае. Завод рыхтуецца да запуску вырабу рэстайлінгавай мадэлі. Пачатак вытворчасці абноўленага Emgrand запланаваны на сакавік. 

Рэстайлінгавая мадэль будзе нямоцна адрознівацца ад цяперашняй. Мусіць з'явіцца больш варыяцый па камплектацыі, з'явяцца касметычныя змены ў знешнасці. Цана на абноўлены аўтамабіль дылерам пакуль невядомая.

Калі змогуць набыць аўтамабілі тыя, хто запісваецца ў чаргу зараз — прадказаць складана. На цяперашні момант Geely Emgrand купляюць тыя, хто запісаўся ў чаргу ў жніўні-верасні мінулага года. 

У наяўнасці ёсць толькі дарагія мадэлі

Emgrand у наяўнасці таксама няма ў Гомелі, таксама як і дзвюх наступных па дарагавізне мадэляў X50 і Atlas Pro.

Фота: скрыншот з сайта geely.by

Фота: скрыншот з сайта geely.by

Калі нехта захоча прыйсці ў салон і адразу набыць аўтамабіль, усе прадаўцы называюць дзве мадэлі: Geely Tugella па цэнах ад 111 600 рублёў (каля 35 тысяч даляраў) і Geely Monjaro, цэны на якія пачынаюцца з 141 900 рублёў (каля 45 тысяч даляраў).

Пры гэтым, прынамсі некаторыя дылеры спадзяюцца, што пасля таго, як завод «Белджы» запусціць выпуск абноўленай Geely Emgrand, якая пасля рэстайлінгу будзе мець назву Belgee, сітуацыя палепшае.

Пакуль жа, як атрымалася высветліць, набыць седан беларуска-кітайскай вытворчасці амаль немагчыма. За выключэннем выпадкаў, калі нехта, дачакаўшыся сваёй чаргі, адмовіцца ад куплі. Гэта адзіны магчымы шанец паскорыць набыццё аўто беларускай зборкі.

Чытайце таксама:

На заводзе «БелДжы» Лукашэнку паказалі начынку Geely. Колькі беларускага ў аўто?

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6