Паводле рапарту міліцыянта з Наваполацкага ГАУС, Аляксандр быў зарэгістраваны ў месенджары Telegram і ў чат з назвай «ААТ «Нафтан» неабыякавых людзей» даслаў спасылку з відэахостынгу Youtube з назвай «Кардынацыйная рада». Раней гэты рэсурс уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судовым пасяджэнні мужчына віну не прызнаў, адзначаючы, што ён не распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю праз свой акаўнт у тэлеграме.

Тым не менш, суддзя Балаболава палічыла, што Ляшкоў здзейсніў інкрымінаванае яму правапарушэнне, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Чытайце таксама:

Свая крама, паспяховая вытворчасць, чытанне кніг праз відэасувязь. Што вядома пра калонію, дзе сядзіць Зміцер Дашкевіч

Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — праваабаронцы

Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6