Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых судзяць па адміністрацыйных справах, піша «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіпа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы і аплаціць або на сайце, або пры атрыманні прадуктаў.

Чытайце таксама:

Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны

Па справе INeedHelpBY затрымалі 143 чалавекі. Кіраўнік ініцыятывы кажа, што з іх боку ўцечак інфармацыі не было

Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён правёў за кратамі ўжо больш за 10 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5