Кантэнт-аналіз візуальнай парнаграфіі нязменна паказвае, што дэманстрацыя мужчынскага аргазму і эякуляцыі значна больш распаўсюджана, чым сцэны жаночага аргазму. Пры гэтым стваральнікі такога кантэнту, у большасці сваёй мужчыны, аддаюць перавагу паказу нетрадыцыйных месцаў для семявывяржэння.

Спосаб завяршэння мужчынам палавога акту часам разглядаецца як праява агрэсіі. Эякуляцыю на твар ці ў рот некаторыя феміністкі лічаць сімваламі жадання мужчын сэксуальна дамінаваць і нават жанчынаненавісніцтва. Аднак да гэтага часу было мала вядома пра рэальныя перавагі гледачоў порна адносна падобных сцэн.

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў навуковым часопісе Sexes, высветліла, якім чынам гледачы, як мужчыны, так і жанчыны, успрымаюць мужчынскую эякуляцыю ў фільмах для дарослых.

Для свайго даследавання навукоўцы праз анлайн-платформы і Facebook адабралі ўдзельнікаў (мужчын, жанчын і небінарных людзей) з 55 краін. Удзельнікі мусілі быць старэйшымі за 18 гадоў і рэгулярна глядзець анлайн-парнаграфію.

З удзельнікамі праводзілася ананімнае анлайн-інтэрв'ю праз Skype працягласцю ад 30 да 120 хвілін. У час размовы даследчыкі асноўную ўвагу звярталі на пытанні важнасці ў порнафільме сцэны мужчынскай эякуляцыі і перавагах гледача адносна таго, куды мужчына канчае.

Як пішуць аўтары, каля паловы апытаных выказалі абыякавасць да сцэны мужчынскай эякуляцыі. Асабліва шмат такіх было сярод гетэрасэксуальных мужчын. Прычым значная іх колькасць заявіла, што спыняла прагляд да таго, як у героя фільма наступаў аргазм.

Навукоўцы высветлілі, што найбольш папулярным месцам для эякуляцыі быў класічны варыянт (похва партнёркі). Пра гэта выказалася 37% усіх апытаных і амаль кожная другая жанчына. Толькі каля 17% усіх апытаных прызналіся, што ім падабаецца назіраць сцэны, дзе мужчына канчае на цела партнёркі ці партнёра ці ў рот.

Пры гэтым эякуляцыю на твар хацелі бачыць менш за 10% апытаных, з іх зусім малая доля жанчын. Да таго ж, такая практыка выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю з боку ўдзельнікаў апытання. Яны апісвалі яе як непрывабную і нават агідную.

Акрамя гэтага, даследчыкі заўважылі цікавыя адрозненні ў перавагах у залежнасці ад культуры і полу рэспандэнтаў.

Традыцыйны спосаб эякуляцыі меў больш прыхільнікаў сярод удзельнікаў апытання з Паўднёвай Азіі і Афрыкі. Магчыма, лічаць вучоныя, гэта звязана з той увагай, якую надаюць у гэтых рэгіёнах сперме і погляду на тое, што яе марнае праліццё аслабляе мужчын.

А вось жыхары Блізкага Усходу жадалі бачыць эякуляцыю на цела ці твар партнёрцы. Магчымае тлумачэнне гэтага ў тым, што ў культурах гэтага рэгіёна мужчынскаму аргазму надаецца вялікае значэнне, і гледачы хочуць бачыць доказы таго, што ён адбыўся.

Аўтары адзначаюць, што атрыманыя імі вынікі разыходзяцца з тым, што ў сваёй пераважнай большасці паказваюць гледачу аўтары порнафільмаў. Акрамя гэтага, яно прадэманстравала, што перавагі мужчын і жанчын, аматараў порна, не істотна адрозніваюцца, і феміністкі не маюць рацыі, калі абвінавачваюць мужчын у жаданні выкарыстаць твар ці рот жанчыны для яе прыніжэння.

Чытайце яшчэ:

У часе сэксу больш думаеш пра тое, як выглядаеш, чым пра задавальненне? Каментуе сэксолаг

Ці залежыць сэксуальнасць ад нацыянальнасці?

Як выправіць «разрыў між аргазмамі»

Навукоўцы высветлілі, у якой позе жанчыны часцей за ўсё атрымліваюць аргазм

Клас
17
Панылы сорам
13
Ха-ха
16
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?