Аўтары прапагандысцкага канала апублікавалі скрыншот табліцы, у якой ёсць запоўненыя слупы Account, User, Donation amount і Date. 

«На скрыне — гэта нават не спіс, а толькі малая частка, якую мы на дадзены момант можам паказаць», — гаворыцца ў паведамленні. 

«Ні такой табліцы, ні такіх звестак мы не вядзем. Сістэма выглядае зусім па-іншаму і знаходзіцца пад нашым поўным кантролем і ў бяспецы», — патлумачыў «Медыязоне» Андрэй Стрыжак. 

22 студзеня на сайт «Байсола» адбылася моцная кібератака. Па словах Стрыжака, гэта была самая магутная і прафесійная атака за час існавання фонду.

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
35
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
12