Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

Скарга актрысы Элен Дарас, якая абвінавачвала акцёра Жэрара Дэпард'ё ў сэксуальным гвалце над ёй у часе здымак фільма ў 2007 годзе, была спыненая ў канцы снежня праз заканчэнне тэрміну даўнасці, паведаміла ў панядзелак пракуратура Парыжа. 

Дарас сцвярджала, што акцёр «праводзіў рукой па яе сцёгнах, па ягадзіцах», а потым казаў: «Ці хочаш у маю грымёрку?». Актрыса адказала: «Не». Аднак Дэпард'ё нібыта працягваў лашчыць яе.

У асобнай справе Жэрару Дэпард'ё 16 снежня 2020 года ў Парыжы было выстаўлена абвінавачванне ў згвалтаванні і сэксуальным гвалце пасля скаргі іншай актрысы, Шарлоты Арну, якая ў канцы жніўня 2018 года заявіла пра два згвалтаванні ў парыжскім Доме акцёра.

У красавіку мінулага года партал Mediapart паведамляў, што 13 жанчын абвінавацілі Дэпард'ё ў гвалце і сэксуальных дамаганнях. Гаворка ідзе пра выпадкі, якія меркавана адбыліся з 2004 па 2022 год на здымках 11 фільмаў, ахвярамі былі актрысы, грымёры і вытворчы персанал. Акцёр адхіліў абвінавачванні, падкрэсліўшы, што ён «не гвалтаўнік і не драпежнік».

У лістападзе мінулага года на тэлеканале France 2 выйшаў фільм, у якім чатыры жанчыны абвінавацілі Дэпард'ё ў сэксуальным гвалце.

Акцёр адмовіўся ад найвышэйшай узнагароды Францыі — ордэна Ганаровага легіёна.

У падтрымку акцёра выказаліся 50 вядомых дзеячаў культуры Францыі, у тым ліку П'ер Рышар, а таксама прэзідэнт Макрон.

Чытайце таксама:

50 дзеячаў культуры Францыі і прэзідэнт Макрон заступіліся за Дэпард'ё, які абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце

У Францыі паказалі фільм з грубымі рэплікамі Жэрара Дэпард'ё. І ў краіне выбухнуў скандал

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2