Будынак загарэўся каля чатырох раніцы. Да сямі раніцы пажар патушылі. Ратавальнікам удалося прадухіліць распаўсюджванне агню на суседнія будынкі, у тым ліку на Рускі і Абхазскі тэатры. «Аднак, паводле папярэдняй інфармацыі, згарэлі тысячы карцін», — гаворыцца ў паведамленні. 

«Можна сказаць, усё згарэла… Гэта незаменная страта для нацыянальнай культуры Абхазіі», — сказала часова выконваючая абавязкі міністра культуры Дынара Смыр. Паводле яе слоў, на другім паверсе будынка размяшчаліся фонды Нацыянальнай галерэі, у які ўваходзілі больш за 4 тысячы карцін.

Чытайце таксама:

У Абхазіі перадача дзяржаўнай дачы пад рэзідэнцыю Пуціну выклікала беспарадкі

Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з кіраўнікамі парламентаў непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

У Мінск прыляцела маштабная дэлегацыя Абхазіі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0