Фота: «Апсныпресс»

Фота: «Апсныпресс»

У абхазскую дэлегацыю ўваходзяць кіраўнікі МЗС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінкультуры, адміністрацыі Сухумі і Дзяржкамітэта па справах моладзі і спорту.

Удзельнікі дэлегацыі ўжо сустрэліся ў Мінску з кіраўніком апарату Саўміна Канстанцінам Бураком. Таксама яны правядуць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі профільных ведамстваў з мэтай выпрацоўкі галіновых двухбаковых праектаў.

Раней пра тое, што Мінск наведае з рабочым візітам дэлегацыя з Абхазіі, паведаміў Аслан Бжанія. На прэс-канферэнцыі ён адзначыў, што казаць пра тое, што Беларусь гатовая прызнаць Абхазію, пакуль рана, але вядзецца праца ў гэтым кірунку.

«Сам факт устанаўлення кантактаў паміж кіраўнікамі дзяржаў і ведамстваў — гэта ўжо сур'ёзнае дасягненне», — падкрэсліў тады Бжанія.

Ён таксама заявіў, што апошнім часам «гэтыя кантакты носяць амаль рэгулярны характар».

Лукашэнка наведваў Абхазію ў верасні мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5