Рэзанансная гісторыя адбылася 12 студзеня. Дахаты Яраславу трэба было дабірацца з перасадкай. У першым аўтобусе ўсё прайшло добра, а ў другім узніклі праблемы. Даведка, па якой ён яшчэ ранкам ехаў у школу, згубілася.

— Мне сказалі, альбо плаці альбо выходзь, — кажа Яраслаў.

 Хлопчык паспрабаваў купіць білет, але картка не спрацавала.

 — У выніку я вырашыў выйсці, — кажа дзіця. 

На наступным прыпынку ён паспрабаваў сесці ў маршрутку. Але карткі там не прымалі, таму прыйшлося прадоўжыць шлях. 

Карэспандэнт АНТ пешшу прайшоў шлях Яраслава — аказалася, ісці трэба шэсць кіламетраў — дом школьніка знаходзіцца на ўскрайку Полацка. Ідучы ўздоўж ажыўленай дарогі, праз сумёты і буйную транспартную развязку, Яраслаў патраціў гадзіну і 40 хвілін. Па словах таты школьніка, Яраслаў прыйшоў дадому азяблы, напалоханы і з мокрымі наскрозь чаравікамі.

   Кандуктарка аўтапарка №2 Вольга Мельнічук

 Кандуктарка аўтапарка №2 Вольга Мельнічук

Кандуктарка аўтапарка №2 Вольга Мельнічук, якая ў той дзень высадзіла Яраслава, сітуацыю нават не ўзгадала. Яна сама маці чатырох дзяцей. 

— Была дзяжурная фраза, што карта несапраўдная, патрэбная даведка і што ў школах павінны былі растлумачыць, што гэтыя карткі не працуюць у аўтобусе. Ну і ўсё, — кажа Мельнічук. 

Тое, што яна высадзіла хлопчыка, відавочна школьнага ўзросту, з аўтобуса, яна не ўзгадала, і яе карэспанэнт пра гэта не спытаў. 

Начальніца ж аддзела аўтобусных перавозак аўтапарка № 2 Полацка Тамара Скараходава сцвярджае, што кандуктары праінструктаваны наконт пасажыраў-дзяцей. 

— Кандуктары праінструктаваныя, што якія б ні былі сітуацыі, дзяцей не высаджваць, — кажа яна. 

Паводле сюжэта, віцебскія дэпутаты яшчэ летась падтрымалі ініцыятыву ўпраўлення адукацыі Віцебскай вобласці, каб бясплатны праезд школьніку гарантавала і картка навучэнца. 

І рашэнне нібыта набыло моц 13 студзеня — якраз на наступны дзень пасля выпадку з Яраславам.

Чытайце таксама:

У Полацку кандуктарка высадзіла пяцікласніка з аўтобуса — дзіцяці прыйшлося ісці 5 кіламетраў у завіруху

У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Маршрутчыкі просяць дазволіць вазіць пасажыраў стоячы

Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
32