Борыс Пісторыус падчас наведвання Вільні ў снежні 2023 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Борыс Пісторыус падчас наведвання Вільні ў снежні 2023 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Нашы эксперты мяркуюць, што гэта было б магчыма ў часавым прамежку ад пяці да васьмі гадоў», — сказаў ён, адзначыўшы, што не лічыць напад імаверным цяпер.

Міністр заклікаў прыняць меры засцярогі загадзя, у прыватнасці ўзмацніўшы абаронную прамысловасць. Акрамя таго, ён ужо вылучаў ідэю аб увядзенні абавязковай вайсковай службы, адпаведную прапанову ён чакае ад свайго міністэрства да красавіка. Міністр заявіў, што гатовы адкрыць доступ ва ўзброеныя сілы для салдат без нямецкага пашпарта.

«Мы не будзем першымі ўзброенымі сіламі ў Еўропе, якія зробяць гэта», — сказаў Пісторыус. У краіне ёсць людзі, якія ў другім ці трэцім пакаленні жывуць у Нямеччыне, але пакуль не маюць нямецкага грамадзянства, зазначыў ён.

«Мы павінны хутка ўмацаваць наш абаронны патэнцыял у святле вастрыні пагрозы», — сказаў Пісторыус.

У канцы снежня Bild спрагназавала, што напад Расіі на краіны НАТА можа адбыцца ўжо наступнай зімой.

Чытайце таксама:

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу — Bild

Міністр грамадзянскай абароны Швецыі заклікаў суграмадзян «быць гатовымі да вайны»

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1