Карл Оскар Болін. Фота: інстаграм Карла Оскара Боліна

Карл Оскар Болін. Фота: інстаграм Карла Оскара Боліна

У сваім выступе на Нацыянальнай канферэнцыі, якая праходзіла на вайсковай базе Сален у рэгіёне Даларна, міністр заявіў, што да пагроз Расеі варта ставіцца сур'ёзна: «У Швецыі можа пачацца вайна, і наш народ павінен быць гатовы да яе», піша «Анадалу».

Нагадаўшы пра той факт, што Швецыя не была ў стане вайны на працягу 210 гадоў, Болін дадаў:

«У выніку нападу Расіі на Украіну і без таго дрэнная сітуацыя з бяспекай у Еўропе пагоршылася. Да імклівага пераўзбраення Расіі трэба паставіцца вельмі сур'ёзна. На працягу амаль 210 гадоў мір быў жаданым спадарожнікам шведскага народа. Але сёння ўсё змянілася, і сітуацыя з бяспекай пагоршылася. Як адказны міністр, я абавязаны растлумачыць гэта шведскаму народу»»

Ён заявіў, што шведскі ўрад спрабуе павысіць абараназдольнасць краіны, ствараючы ў свядомасці людзей разуменне таго, што краіна можа ўступіць у вайну. На яго думку, у якасці прыкладу можна паказаць супраціў Украіны супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і Швецыяй: у Мінск адклікалі пасла Мірончыка

Аператару Ціханоўскага адмовілі ў палітычным прытулку ў Швецыі. Ён баіцца, што яго дэпартуюць у Беларусь

Швецыя прызначыла амбасадара пры беларускіх дэмсілах

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1