Канстанцін Сярогін з сынам

Канстанцін Сярогін з сынам

Канстанціна Сярогіна затрымлівалі з другім аператарам Арцёмам Сакавым, якога асудзілі ў выніку да 16 гадоў калоніі, у чэрвені 2020 года. Але яму ўдалося пазбегнуць крымінальнага пераследу і збегчы з Беларусі. Так Канстанцін з сям'ёй праз некаторы час апынуўся ў Швецыі. Ён прасіў прадаставіць палітычны прытулак у сувязі з ягоным пераследам на радзіме, але днямі яму адмовілі. Канстанцін вельмі хвалюецца, што яго з сям'ёй могуць дэпартаваць у Беларусь, піша «Вясна».

«Гэта самае жудаснае, што я мог ад іх пачуць. Я вельмі гэтым узрушаны. І гэта пасля больш 22 гадзін інтэрв'ю і масы прадстаўленых доказаў з майго боку. Справу яны пачалі разглядаць 4 снежня, і, па сутнасці, яны прынялі рашэнне за 2 тыдні па такім вялізным і аб'ёмным кейсе. Цяпер мяне і сям'ю хочуць адправіць у Беларусь.

Я б хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці і максімальна асвятліць гэтае бязмежжа з іх боку і безадказнае стаўленне да нашых жыццяў».

Чытайце таксама:

«Перада мной спыніўся бус і выйшлі два бамбізы». Аператар Ціханоўскага, які застаўся на волі, распавёў пра пераслед каманды

Сям’ю ўцекачоў з Беларусі ўлады Літвы вывезлі ў Польшчу. Чаму так адбылося

Валер Кавалеўскі пакідае Літву 

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
31