Аляксей Бягун. Скрыншот з відэа

Аляксей Бягун. Скрыншот з відэа

Адказ Бегуна на канкрэтнае пытанне быў вельмі шматслоўным і часам расплывістым. Чыноўнік перадусім імкнуўся даказаць, што эміграцыя многіх беларусаў не звязаная з палітыкай. Напрыклад, што айцішнікі проста вымушаныя рэлакавацца з Беларусі з-за таго, што Захад увёў санкцыі.

Але ўрэшце лічба ўсё ж прагучала — больш за 200 тысяч беларусаў цяпер жывуць і працуюць за межамі краіны. 

Раней прыблізную лічбу тых, хто з'ехаў з Беларусі, называў намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падчас мерапрыемства ў рамках вайсковых збораў. Паводле яго інфармацыі, гэтая лічба яшчэ большая — 350 тысяч чалавек. 

Магчыма, аднак, што гэтыя лічбы больш-менш суадносныя паміж сабой, бо Бягун, па ягоных словах, падаў звесткі толькі за два гады — 2021-ы і 2022-і. У той час як даволі масавая эміграцыя пачалася па меры развіцця рэпрэсіўнага механізму яшчэ ў 2020-м, а ў 2023-м годзе яна працягвалася. 

Бягун прызнае, што выезд гэтых людзей з Беларусі мае негатыўныя вынікі для беларускай эканомікі:

«Вядома, шмат, таму што гэта працаздольнае насельніцтва». 

Але ў той жа час адразу пасля гэтых слоў пачынае даводзіць відавочна не адпаведныя рэчаіснасці тэзісы, што ў Беларусі тым, хто вяртаецца ў яе пасля доўгай адсутнасці, нічога, маўляў, не пагражае, і тыя ж пашпарты можна прыязджаць мяняць без усялякіх наступстваў.

На практыцы ж рэгулярна з'яўляюцца паведамленні, што некаторыя людзі, якія рызыкнулі з'явіцца ў Беларусі пасля доўгай адсутнасці і маюць за сабой нейкія ідэалагічныя «грахі», падвяргаюцца рэпрэсіям рознай ступені суровасці. І агульная колькасць такіх людзей ідзе ўжо як мінімум на сотні.

Чытайце таксама:

«У век татальнага кантролю гэта лёгка выяўляецца». Збіраюцца ўвесці адказнасць за непаведамленне пра другое грамадзянства ці замежны ДНЖ

У МУС адказалі, ці будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, у якіх ёсць дакументы іншых дзяржаў

Больш за 58 тысяч беларусаў ужо паведамілі, што маюць дакументы замежных дзяржаў — МУС

«Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай і пажадаў шчаслівай дарогі». Ці сапраўды памежнікі не выпускаюць з Беларусі, калі чалавек не паведаміў пра замежны ДНЖ?

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
32