У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны сцвярджаюць, што атака на нафтабазу ў Ленінградскай вобласці была паспяховай

«Гэта — аперацыя ГУР з задзейнічаннем сучасных украінскіх сродкаў. Працягваецца збор даных, ёсць пацвярджэнне пападання па цэлях. З гэтага часу ваенныя аб'екты Піцера і Ленінградскай вобласці — у зоне дасягальнасці ўкраінскіх сіл», — заявіла крыніца разведкі выданню «Украінская праўда».

Доказаў пападання дрона ў нафтабазу няма. Расія гэта абвяргае, заяўляючы, што беспілотнік быў збіты.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1