неприятный запах ног unpleasant foot odor непрыемны пах ног

Непрыемны пах ад ног можа мець розныя прычыны. Фота: Наша Ніва

Непрыемны пах ад ног можа мець розныя прычыны. Абутак, зроблены са штучных матэрыялаў, якія не прапускаюць паветра і не даюць нагам дыхаць. Перабор вострай ежы ці алкаголю, прыём лекаў. Не трэба забывацца і пра гігіену ног.

На пах ног уплываюць і пэўныя гарманальныя змены, што адбываюцца ў падлеткавым узросце і ў перыяд цяжарнасці.

Дактары таксама адзначаюць, што непрыемны пах ног могуць выклікаць і некаторыя захворванні. Сярод іх дыябет, парушэнне функцыі шчытападобнай залозы, бактэрыяльныя інфекцыі ці мікоз стоп, а таксама празмернае потавыдзяленне. У такіх выпадках лепш звярнуцца да спецыяліста, які вызначыць прычыну захворвання і выбера правільныя лекі.

Хатнія сродкі ад непрыемнага паху ног

Эфектыўным сродкам пазбаўлення ад непрыемнага паху ног у хатніх умовах з'яўляюцца ванначкі з выкарыстаннем англійскай солі (соль Эпсома). У двух літрах вады дастаткова растварыць палову шклянкі солі. У такім растворы ногі трымаюць 30 хвілін. Працэдуру паўтараюць два разы на дзень.

Замест англійскай солі можна выкарыстаць звычайную харчовую соль ці яблычны воцат, які таксама валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Да таго ж ён размякчае эпідэрміс, што дапамагае пры наяўнасці мазалёў на нагах.

Аналагічным чынам будзе працаваць сумесь харчовай соды і лімоннага соку. На два літры вады спатрэбіцца чвэрць шклянкі соды і сок аднаго лімона. Ногі трэба трымаць 15-20 хвілін.

Зменшыць потавыдзяленне ног таксама дапамогуць ванначкі з шалфеем і размарынам. У гэтым выпадку для прыгатавання настою бяруць 1 чайную лыжку размарыну і 1-2 чайныя лыжкі высушанага шалфею. Пасля таго, як настой настаіцца і астыне, яго дадаюць у місу з цёплай вадою, у якой ногі трымаюць 30 хвілін.

Правілы дагляду ног

Непрыемны пах ног звязаны з іх вільготнасцю. Таму пасля кожнага разу, як ногі былі намочаныя (пасля ванны, душу, басейну) іх трэба старанна высушыць.

Калі ў вас павышанае потавыдзяленне ног (ці вы ведзяце актыўны лад жыцця), то лепш насіць з сабою запасную пару шкарпэтак, каб іх надзець, калі адчуеце, што падэшвы і прамежкі паміж пальцамі сталі занадта вільготнымі.

Пазбавіцца ад непрыемнай праблемы таксама дапаможа выкарыстанне тальку ці прысыпкі для дзяцей. Ёю трэба апрацаваць ногі перад кожным выхадам з дому.

Таксама неабходна звярнуць увагу на склад матэрыялу, з якога зроблены шкарпэткі. Ён павінен быць пераважна натуральным, што дазваляе нагам дыхаць, і добра ўбіраць пот.

Абутак

Абутак, што мы носім, таксама ўплывае на пах нашых ног. Трэба, каб ён не быў цесным і быў зроблены з матэрыялаў, якія дазваляюць нагам дыхаць.

Нельга забываць пра рэгулярную чыстку ці мыццё абутку. Пазбавіцца ад непрыемнага паху таксама дапаможа антыбактэрыяльны спрэй, якім апрацоўваюцца вусцілкі. З такой задачай паспяхова справіцца і борная кіслата.

Нельга насіць адну і тую ж пару абутку некалькі дзён запар. Калі ў вас ёсць некалькі любімых пар, не забудзьцеся мяняць іх такім чынам, каб кожная пара была ачышчана і праветрана перад тым, як зноў быць надзета на ногі.

Чытайце яшчэ:

Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады

Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым

Свабоду ступням! Якія перавагі і небяспекі тоіць «басаногі абутак»

Пасажыру надакучылі смярдзючыя ногі суседкі. Ён вырашыў праблему арыгінальна

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?