Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

РБК-Украіна таксама апублікаваў перахопленыя размовы з падбітага самалёта Іл-22М, які планаваў здзейсніць пасадку ў Анапе і запрасіў эвакуацыю, выклік хуткай і пажарнай машыны.

Самалёт ДРЛВ А-50 — унікальны, такіх на ўзбраенні ў Расіі не больш за дзевяць, але не ўсе яны былі баяздольныя. Кошт такога самалёта больш за 300 мільёнаў даляраў. А-50 — асноўны для ўказанняў па нанясенні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Менавіта па ДРЛВ А-50 у лютым 2023 года быў нанесены ўдар дронам на беларускім аэрадроме «Мачулішчы».

На здымку ІЛ-20, які візуальна падобны да ІЛ-22. Фота: ТАСС

На здымку ІЛ-20, які візуальна падобны да ІЛ-22. Фота: ТАСС

Не менш унікальны і самалёт Іл-22М — «паветраны абаронены пункт кіравання». Пад «абароненасцю» маецца на ўвазе устойлівасць каналаў сувязі да ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Гэты самалёт з'яўляецца паветраным камандным пунктам, з якога можна кіраваць войскамі падчас баявых дзеянняў. Паколькі гэты пункт знаходзіцца ў паветры, тое яго немагчыма збіць аператыўна-тактычнымі ракетамі.

Клас
133
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5