Пасты пачынаючы з 1 снежня 2023 года:

Павел Вусаў:

Усяго пастоў — 15, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 1.
  • Крытыка апазіцыі (Ціханоўская/Кабінет/КС/фонды салідарнасці і інш) — 8.
  • Уласныя дасягненні — 1 (артыкул на ангельскай мове).

Зянон Пазняк:

Усяго пастоў — 28, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 1 (але ёсць яшчэ некалькі відэа, якія я не праглядаў + Пазняк больш крытыкуе Расею, чым Лукашэнку).
  • Крытыка апазіцыі («агентура і маргінэс») — 7.
  • Уласныя дасягненні — 1 (дрон для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне).

У Цапкалы і Балкунца амаль тое ж самае, хіба што крытыкі Лукашэнкі паболей будзе, але ўласных дасягненняў нуль. У цэлым, яны таксама больш засяроджаныя на скандалах унутры палітычнай апазіцыі.

А што ў тэлеграм-канале Ціханоўскай?

Усяго пастоў — каля 80, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 14 (але ёсць шмат відэа, якія я не праглядаў + прыкладна ў кожным трэцім пасце пра палітвязняў).
  • Крытыка апазіцыі — 0.
  • Уласныя дасягненні (бла-бла-бла сустрэчы і візіты не ўлічваю, хоць разумею, што іх таксама не проста арганізаваць) — 6 (прэмія імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр; спецпасланнік ЗША па Беларусі і «Стратэгічны дыялог Беларусь — ЗША»; 5 мільёнаў еўра на беларускую культуру; 30 мільёнаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці; канцэптуальныя (якія-ніякія) стратэгічныя дакументы па Беларусі; Альянс групаў «За дэмакратычную Беларусь» у 23 краінах свету.

Гэта пра пасты за апошнія амаль паўтара месяцы. Высновы кожны зробіць сам.

Чытайце таксама:

Кіраўніца Еўрапарламента сустрэлася з Ціханоўскай і прадстаўнікамі палітвязняў

Ціханоўскую паспрабавалі ўцягнуць ва ўнутрыпольскую палітыку. Ёй прыпісалі словы, якія яна не казала

Ціханоўская гаварыла са спікерам фінскага парламента па-беларуску, і ён яе разумеў

«Для яго Лукашэнка — беларускі нацыяналіст». Чым славуты расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў і прычым тут Балкунец

Клас
136
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
12