Фота: скрын з трэйлера серыяла

Фота: скрын з трэйлера серыяла

Для Савелава, былога дырэктара Change.org па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, «Задача трох цел» — не першы гучны праект. Год таму ён засвяціўся ў пятым сезоне серыяла «Карона», дзе сыграў перакладчыка Ельцына, а цяпер, як бачым, трапіў у новы буйны серыял. Пра гэта беларус напісаў у сваім фэйсбуку.

Праект «Задача трох цел» заснаваны на вядомым рамане кітайскага пісьменніка Лю Цысіня, гэта адна з самых папулярных навукова-фантастычных кніг апошняга часу. Цягам васьмі серый Netflix правядзе гледачоў па розных кантынентах і эпохах — ад Кітая 1960-х і тагачаснай «культурнай рэвалюцыі» да цяперашніх вуліц брытанскага Оксфарда і памяшканняў ААН у Нью-Ёрку. 

Гэта перапляценне шматлікіх гісторый, аб’яднанае адной вялікай экзістэнцыяльнай пагрозай — сустрэчай з іншапланецянамі, якая, паводле «Задачы трох цел», адбудзецца праз пэўны час. Да яе варта падрыхтавацца, але якім мусіць быць першы кантакт? Чалавецтва не можа вырашыць.

Міця Савелаў пакуль не каментуе серыяла і сваёй ролі ў ім — кажа, да прэм’еры гэта забаронена. Але акцёр трапіў у трэйлер праекта. У ім мужчына носіць белы халат — выглядае, што грае ролю навукоўца.

Грунтоўная літаратурная аснова — не адзіная прычына чакаць прэм’еры «Задачы трох цел». У серыяла выдатныя шоуранеры, гэта стваральнікі «Гульні тронаў» Дэн Уайс і Дэвід Беніаф. «Задача трох цел» — іх наступны праект пасля яе, і ад серыяла шмат чаго чакаюць.

Чытайце таксама:

Беларусы зняліся ў топавым серыяле ад Netflix. Адзін з іх — у ролі Ельцына

«Апошнія з нас», «Укрыццё» і «Перапоўнены пакой». Найлепшыя серыялы 2023 года

«Паглядзіце наверх». Выйшаў фільм пра беларускія пратэсты, які дорыць надзею

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?