Фота: Chris Pizzello / AP

Фота: Chris Pizzello / AP

Сцэнар распрацоўваецца на аснове серыяла «Мандалорац», які запусціўся на стрымінг-платформе Disney+ у 2019 годзе і пазнаёміў гледачоў з іншапланецянінам Грогу, таксама вядомым як Малы Ёда.

«Мандалорац і Грогу» стане першым поўнаметражным праектам франшызы пасля выхаду карціны «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход» у 2019 годзе.

Рэжысёрам будзе Джон Фаўра, які зняў «Жалезнага чалавека» і «Жалезнага чалавека — 2». Ён таксама працаваў над серыялам «Мандалорац», які стаў адным з самых паспяховых праектаў стрымінг-платформы Disney+.

Згодна з графікам рэлізаў карпарацыі Disney, «Мандалорац і Грогу» выйдзе на экраны 22 мая 2026 года.

Чытайце таксама:

«Шапаголікі» — французская камедыя пра экаактывістаў

Што паглядзець. «Пакінутыя» — новая калядная класіка

АНТ даганяе «Белсат» — анансавалі свой першы серыял «Начная змена»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0