Фота ілюстрацыйнае
Сур'ёзна зоймуцца аб'ектамі на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта, паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці, вуліцай Даўгабродскай над вуліцай Ванеева і чыгункай Мінск—Масква, над чыгуначнымі пуцямі на вул. Ваўпшасава.
Таксама працягнецца рамонт моста ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Чкалава, які пачаўся ў 2023 годзе. На 7 пуцеправодах заменяць пласты маставога палатна і адновяць гідраізаляцыйныя пласты.
Таксама рамонт закране 16 уваходаў у 9 падземных пераходах.
На ўсе рамонты выдзеляць 11 млн рублёў, у тым ліку і на закупку спецыялізаванай тэхнікі.
У параўнанні з мінулым годам аб'ём запланаваных работ павялічваецца. Тады палатно замянілі на 5 мастах, адрамантавалі 13 падземных пераходаў і 4 пуцеправоды.
Чытайце таксама:
У Лідскім раёне абваліўся пралёт моста цераз Нёман, ёсць пацярпелыя
За станам мінскіх мастоў будуць сачыць у аўтаматызаваным рэжыме
«Іржавы мост» у Мінску ўсё ж такі ачысцілі ад снегу. Пытанне, ці надоўга