Як паведамляюць гродзенскія праваабаронцы, Алену Ягорычаву з Гродна затрымалі разам з мужам яшчэ 30 верасня 2021 года. У лютым 2022 года ёй прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэкса.

Нагодай для палітычнага пераследу стаў удзел у мірнай акцыі пратэсту каля гродзенскага прадпрыемства «Молочный мир» 6 верасня 2020 года. Ягорычаву звінавацілі таксама ў нібыта гвалце над амапаўцам.

Суддзя Віталь Лабоцкі прысудзіў мужу Ягорычавай Ігару Пазднякову 2,5 года «хіміі», а Алене — 2 гады калоніі.

Адметна, што бацька Алены Ягорычавай — Уладзімір Ягорычаў — апантаны сталініст і прыхільнік савецкіх рэпрэсій, адзін з самых адыёзных выкладчыкаў Гродзенскага купалаўскага ўніверсітэта. Ён член арганізацыі «Ленин и Отечество», член КПБ.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Кухарчук

Выйшаў на волю гомельскі прадпрымальнік Яўген Галіч

На волю выйшлі чатыры палітвязні

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0