Абранніцай прынца стала Аніша Росна бінці Адам — унучка спецыяльнага дарадцы султана Брунея. Пра хуткую ўрачыстасць Абдул Мацін расказаў асабіста ў інстаграме, апублікаваўшы і фота разам з нявестай.

Прынц Брунея Абдул Мацін — дзясятае дзіця султана, які пры ўладзе ў гэтай невялікай паўднёва-ўсходняй азіяцкай краіне ажно з 1967 года. Абдул Мацін атрымаў выдатную адукацыю ў Каралеўскім каледжы Лондана і ў 2018 годзе скончыў Школу кіравання верталётамі. Прынц з'яўляецца актыўным вайскоўцам і з 2010 года служыць маёрам Каралеўскіх ВПС Брунея.

У вольны час сын султана шмат падарожнічае, любіць спорт і ў прыватнасці пола, а таксама не раз быў заўважаны за скачкамі з парашутам у Дубаі. 

Абдула не раз прызнавалі самым прыгожым мужчынам сярод манархаў. Ён быў адным з зайздросных і багатых жаніхоў у свеце. На ягоную старонку падпісана каля 2,5 млн падпісчыкаў, большую частку якіх складаюць жанчыны.

Чытайце таксама:

Тусіў на вечарынках, ганяў на аўто, меў мянушку «Пінгвін». Што вядома пра будучага караля Даніі

Брытанскаму прынцу Луі ўпершыню дазволілі надзець штаны

Брытанскі кароль надзеў гальштук са сцягам Грэцыі пасля спрэчкі прэм'ераў

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1