У Магілёве напярэдадні Новага года пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў Уладзіслаў Петрачкоў. 28 снежня ён быў паўторна асуджаны па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).

Вядома, што мужчына ў лістападзе вярнуўся на радзіму з Германіі, дзе працуе ўжо некалькі гадоў, каб наведаць бацькоў.

Прыкладна праз месяц да яго наведаліся работнікі міліцыі і склалі пратакол за каментары ў сетцы інтэрнэт, піша Mayday.team.

2 снежня Уладзіслаў Петрачкоў быў асуджаны на 15 сутак па артыкуле 19.11 КаАП і адпраўлены адбываць пакаранне ў магілёўскі ІЧУ. Пакуль ён знаходзіўся пад арыштам, міліцыя склала на яго новы пратакол за чарговую порцыю каментароў.

Мужчына ў 2020 годзе затрымліваўся міліцыяй падчас пратэстаў. Аднак палітычным актывістам ён не быў.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў адміністратарку закрытага тэлеграм-чата «ДС Грушаўскі квартал»

Мікалаю Аўтуховічу за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі

Што вядома пра гомельскую айцішніцу Вольгу Блажэвіч, затрыманую за данаты на $80

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15