Вольга скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 2011 годзе, яна адвучылася на праграміста-матэматыка. На яе профілі ў сетцы Linkedin пазначана шэсць IT-кампаній, у якіх яна працавала. З жніўня 2020 дзяўчына кіруе камандай тэсціроўшчыкаў у кампаніі UULA, зарэгістраванай у Кувейце. Праўда, у акаўнце Вольгі Блажэвіч пазначана, што яна працавала ў Індыі.

Найхутчэй, дзяўчыну затрымалі пры вяртанні ў Беларусь, бо яе акаўнт у фэйсбуку (цяпер закрыты) быў зусім непачышчаны. На аватарцы стаяў бел-чырвона-белы сцяг, захоўваліся падпіскі на «Люстэрка» і «Хартыю’97». А ў плацяжах стаялі тры ахвяраванні — на 10, 20 і 50 даляраў.

Па словах сілавікоў, цяпер Вольга Блажэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання і вырашаецца пытанне аб тым, да якой адказнасці яе прыцягнуць.

Чытайце таксама:

Масавыя затрыманні пасля 18+ хентай-вечарынкі ў Мінску

У Мёрах за «экстрэмізм» аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
77