Аказалася, што мужчына ўчыніў у двары шматпавярхоўкі стральбу з баявой зброі.

У канструкцыю звычайнай пнеўматыкі ім былі ўнесены змены, піша выданне NewGrodno. У тым ліку ён замяніў пускавую спружыну на баявую. Яе магутнасць павялічылася з 3 Дж да 11,6 Дж, што ўжо не дазваляе зброі звацца пнеўматычнай. З такой магутнасцю яе выкарыстанне дазволена толькі ў спецыяльных цірах.

Суд Кастрычніцкага раёна горада Гродна прыгаварыў мужчыну да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вінтоўку канфіскавалі. Прысуд пакуль не набыў законнай сілы.

Чытайце таксама:

У Гродне п'яны мужчына зладзіў майстар-клас па стральбе проста на дзіцячай пляцоўцы

У Мазыры жанчына страляла спачатку па бутэльках, а пасля па падлетках

У Быхаве 14-гадовы школьнік жартам стрэліў у таварыша з пнеўматыкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1