Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз у ПК №8 адбываюць тэрміны 10 палітычных зняволеных.

У працэсе грамадскага кантролю «парушэнняў правоў зняволеных не выяўлена».

Падчас наведвання папраўчых устаноў члены камісіі азнаёміліся з умовамі побыту, харчавання асуджаных, арганізацыі іх вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння і іншым. Яны былі задаволеныя тым, што «адміністрацыя калоній арганізавала працу ў рамках дзеючага заканадаўства».

Работнікі адпаведных службаў паведамілі правяраючым аб тым, што ў «васьмёрцы» праведзены капітальны рамонт каранціннага памяшкання, а ў «дванаццатцы» — памяшканняў медыцынскіх палат для 340 асуджаных, хворых на сухоты, піша «Віцебская вясна».

Чытайце таксама:

«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

Ветэрану КДБ не хапае грошай на лячэнне. Падключылі прапагандыстаў і разлічваюць на дапамогу грамадскасці

Лілія Ананіч паўдзельнічала ў форуме, што правялі ў гонар Ахмата Кадырава ў Мінску

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7