Уладзімір Гаркавы. Фота: sb.by

Уладзімір Гаркавы. Фота: sb.by

«Чароўнага выздараўлення не наступіла»

Уладзімір Гаркавы сутыкнуўся з тым, што для простых грамадзян Беларусі — рэальнасць. Яны не могуць разлічваць на дапамогу ўсемагутных структур, спароджаных правапераемнікам савецкага КГБ — КДБ Беларусі. Але, як высвятляецца, і чэкісцкая арганізацыя бывае бездапаможнай.

Гаркавому нядаўна споўнілася 75 гадоў. Ветэранская арганізацыя супрацоўнікаў КДБ надарыла яму падарункаў. На юбілей адрэагавалі некалькі банкаў. Адзін размясціў інфармацыю аб праблемах пенсіянера, а другі аказаў матэрыяльную дапамогу, пішуць «Мінск-Навіны».

«Аднак выздараўлення пасля такіх знакаў увагі чароўна не наступіла», — канстатуе прапагандысцкае выданне.

Сам Гаркавы кажа, што яму двойчы рабілі аперацыю ў Бараўлянах, але праблема не вырашылася.

«Далейшае жыццёва неабходнае лячэнне першапачаткова было рэкамендавана ў Германіі, аднак адтуль прыйшла адмова. Гэта зразумела — мы пад санкцыямі з усіх бакоў», — наракае чэкіст.

Далей ён расказвае, што цуды твораць ізраільскія дактары і іх тэхналогіі.

«Але лячэнне ў іх патрабуе каласальных фінансавых затрат. Ды цяпер такі варыянт недаступны ў сілу міжнароднай абстаноўкі», — жаліцца чэкіст-палкоўнік.

Паводле яго, ёсць магчымасць атрымаць неабходны курс пратоннай тэрапіі ў Расіі, але і там «усё ўпіраецца ў грошы».

Разведчык-дыверсант з Беларусі

Уладзіміра Гаркавога вывучылі на разведчыка-дыверсанта ў спецшколе КДБ у Балашысе (прыгарад Масквы — «НН»). Ваяваў у Афганістане, у якім у 1979 годзе Савецкі Саюз учыніў узброеную інтэрвенцыю, зрынуўшы кіраўніцтва.

Адным з удзельнікаў аперацыі па ліквідацыі Аміна быў Уладзімір Гаркавы. Прапагандысты называюць яго «афганскім Шцірліцам».

Уладзімір Гаркавы яшчэ ў званні маёра. Апошні год у Афганістане. Фота з кнігі Уладзіміра Гаркавога «Жыццё і лёс разведчыка»

Уладзімір Гаркавы яшчэ ў званні маёра. Апошні год у Афганістане. Фота з кнігі Уладзіміра Гаркавога «Жыццё і лёс разведчыка»

Ваенны гісторык Віталь Чырвінскі ў сваёй кнізе «Жыццё і лёс разведчыка» пісаў, што задачамі беларуса-дыверсанта былі нелегальная разведка, контрразведка, унясенне рознагалоссяў у рух паўстанцаў-­маджахедаў, разлажэнне яго знутры, перацягванне на бок новага афганскага ўрада найменш радыкальных фарміраванняў, а галоўнае — выратаванне савецкіх вайскоўцаў з палону.

З палону яму ўдалося выратаваць земляка-беларуса, сяржанта Ігара Коласа, які быў схоплены маджахедамі падчас самаволкі. У палоне салдат прабыў 2 гады.

Паводле прапагандыстаў, Гаркавога ў 1980 годзе ўкаранілі ў адзін з паўстанчых атрадаў. У маджахедаў ён прабыў 4 гады. З імі дзяліў хлеб, выконваў рэлігійныя абрады, харчаваўся тым, што было адабрана падчас нападаў на савецкія калоны. Ужываў наркотыкі.

Гаркавы здолеў падарваць 17 камандзіраў паўстанчых атрадаў, калі яны сабраліся на нараду.

Вайна ва Афганістане трывала доўгіх дзесяць гадоў і скончылася вывадам савецкіх войск. Гаркавы працаваў у Москве, а затым у Мінску.

«Станавіцца бамжамі на старасці гадоў не варыянт»

Лукашэнкаўцы не пішуць, чаму расійскія калегі не дапамогуць Гаркавому.

Стаўшы ваенным пенсіянерам, ён працаваў у банкаўскай галіне. Быў сярод заснавальнікаў «Анербанку» і ўзначальваў «Норд Еўрапейскі Банк».

Уладзімір Гаркавы на кіроўнай пасадзе ў банку. Фота: infobank.by

Уладзімір Гаркавы на кіроўнай пасадзе ў банку. Фота: infobank.by

Аднак, прызнаецца Гаркавы, асаблівых грошай не нажыў.

«Прадаваць кватэру, у якой жывем мы з жонкай, і станавіцца бамжамі на старасці гадоў не варыянт. Застаецца толькі спадзявацца на дапамогу з боку», — заўважае пенсіянер.

Гісторыя Уладзіміра Гаркавога павучальная. Яго цяперашнія калегі ўцягнутыя ў тэрор дзяржавы супраць грамадства. Яны ініцыююць пераслед нязгодных з рэжымам Лукашэнкі. Разам з прапагандыстамі спецслужбісты паліваюць брудам рэпрэсаваных, называючы іх «экстрэмістамі». Цяпер жа лукашэнкаўцы просяць скінуцца грашыма, каб дапамагчы ветэрану КДБ.

Глядзіце таксама:

У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу — крыніцы

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў

«Украіна — гэта ваш Афганістан». Падчас вайны ва Украіне забілі першага расійскага генерала

Год таму талібы ўзялі ўладу ў Афганістане. Як гэта перажылі жанчыны?

Клас
15
Панылы сорам
21
Ха-ха
74
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
27

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?