Суд над удзельнікамі «Маякоўскіх чытанняў». Фота: ru2ch / Telegram
Падставай для распачынання крымінальнай справы стаў выступ з «антымабілізацыйнымі» вершамі на Трыумфальнай плошчы ў Маскве падчас «Маякоўскіх чытанняў», якія прайшлі ў верасні мінулага года пасля абвяшчэння прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным мабілізацыі.
Па версіі абвінавачвання, Камардзін у вершах заклікаў не браць позвы з рук работнікаў ваенкаматаў, не падпісваць дакументы аб атрыманні позваў і не хадзіць у ваенкаматы.
Паэтаў таксама абвінавацілі ва ўзбуджэнні нянавісці, прыніжэнні і закліках да гвалту ў дачыненні да «добраахвотніцкіх узброеных фарміраванняў ЛНР і ДНР» за фразу «Слава Киевской Руси, Новороссия — соси».